Новы эвакуацыйны рэйс для мігрантаў з Мінска запланаваны на чацвер

Зала чакання "Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" / holiday.by​
Зала чакання "Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" / holiday.by​

У чацвер, 2 снежня, адбудзецца новы эвакуацыйны рэйс для мігрантаў, што пацвярджае расклад рэйсаў Нацыянальнага аэрапорта "Мінск".

Вылет у горад Эрбіль, сталіцу аўтаномнай вобласці Курдыстан, выканае авіякампанія Iraqi Airways на самалёце Б747-4. Рэйс плануецца ў 13.45. На борце самалёта Беларусь пакіне больш за 400 мігрантаў.

Як паведамляла Еўрарадыё, прэс-сакратар Міністэрства міграцыі і перамешчаных асоб Ірака Алі Абас Джахангір заявіў, што з Беларусі ўжо вывезлі больш за 1800 грамадзян Ірака. Пры гэтым усе рэйсы праводзіліся за кошт іракскага ўрада. Агулам пра жаданне вярнуцца дадому заявілі больш за 3 тысяч мігрантаў, збольшага гэта выхадцы з Курдыстана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі