Новы пасол Расіі Мезенцаў збіраецца прыляцець у Мінск 2 чэрвеня
Дзмітрый Мезенцаў і Дзмітрый Мядзведзеў / Reuters
Новы пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, які зменіць Міхаіла Бабіча, мае намер прыехаць у Мінск ужо менш чым праз два тыдні. Пра гэта палітык заявіў журналістам 21 траўня.
"Адразу пасля складання паўнамоцтваў, якое мяркуецца 29 траўня, я лячу ў Мінск", — цытуе Мезенцава "Інтэрфакс".
Па словах Мезенцава, ён збіраецца прыляцець у Мінск 2 чэрвеня, але магчыма, і раней.