Новы расійскі амбасадар прыедзе ў Мінск 2 чэрвеня
Новы расійскі амбасадар Дзмітрый Мезенцаў адправіцца ў Беларусь ужо 2 чэрвеня. Пра гэта распавёў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі пасля перамоваў з кіраўніком беларускай дыпламатыі Уладзімірам Макеем.
Папярэдні амбасадар Расіі Міхаіл Бабіч быў адкліканы амаль месяц таму, 30 красавіка. Паведамляецца, што Мезенцаў прысутнічаў на сённяшняй сустрэчы міністраў у Маскве.
Цяпер абавязкі паверанага ў справах расійскай амбасады часова выконвае дарадца-пасланнік Уладзімір Андрэеў.
Совместная пресс-конференция С.В.Лаврова с Мининдел Белоруссии В.В.Макеем по итогам переговоров https://t.co/vEla3KaMiM
— МИД России (@MID_RF) May 27, 2019