Новы завод "БелДжы" плануецца запусціць у канцы года
Пра адкрыццё новага завода "БелДжы" было абвешчана падчас наведвання прэм'ер-міністрам Беларусі Андремй Кабяковым будаўнічай пляцоўкі завода. Яму далажылі аб ходзе рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Арганізацыя вытворчасці па зборцы легкавых аўтамабіляў у Рэспубліцы Беларусь", паведамляе БелаПАН.
"Ёсць усе перадумовы да таго, што гэта менавіта так і будзе. Ва ўсякім выпадку ўсе асноўныя няпростыя пытанні ў будаўніцтве ў пераважнай большасці вырашаны. І падрадчыкі, і кітайскія партнёры поўныя рашучасці запусціць яго ў тэрмін", ― заявіў прэм'ер.
Меркаваная праектная магутнасць завода на першым этапе складзе 60 тысяч аўтамабіляў у год. Будуць выпускацца тры мадэлі ― два красоверы і седан. На дадзены момант у Беларусі збіраюць шэсць мадэляў кітайскай маркі "Джылі".