Будынак віцебскай гімназіі №1 пайшоў расколінамі
Віцебская гімназія №1
У адным з карпусоў віцебскай гімназіі №1 імя Жарэса Алфёрава ўтварыліся расколіны. У мясцовым гарвыканкаме гэта патлумачылі вынікам руху грунту.
Навучэнцаў і супрацоўнікаў гімназіі вырашана перавесці ў іншыя адукацыйныя ўстановы Віцебска — дзеля іх бяспекі.
Цяпер праводзіцца абследаванне, каб вырашыць, ці можна адрамантаваць будынак гімназіі.
Як удакладняе "Віцебская Вясна", гаворка ідзе пра былую так званую "сталінскую школу". Яна была ўзведзеная яшчэ ў 1937 годзе. Цяпер гэты будынак мае некалькі прыбудоў. У якім менавіта корпусе ўтварылася расколіна, віцебскія чыноўнікі не паведамляюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.