Новыя землятрусы на мяжы Турцыі і Сірыі
Разбурэнні ў горадзе Хатай (Турцыя) — наступствы землятрусу 6 лютага / Reuters
20 лютага на мяжы Турцыі і Сірыі адбыўся землятрус магнітудай 6,4, паведаміў Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр. Пасля адбыўся новы землятрус магнітудай 5,8.
Землятрус з эпіцэнтрам у турэцкай Антак'і адчуваўся таксама ў Ліване, Сірыі, на Кіпры, у Ізраілі. На паўднёвым усходзе Турцыі разбурыліся дамы, іх колькасць пакуль невядомая.
Разбуральныя землятрусы магнітудай 7,7 і 7,6 у Турцыі і Сірыі адбыліся 6 лютага. Колькасць ахвяр перавысіла 45 тысяч чалавек. Толькі ў Турцыі з-пад завалаў выратавалі больш за 114 тысяч пацярпелых.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.