Новым трэнерам мінскага "Дынама" зноў стаў Крэйг Вудкрафт
49-гадовы Крэйг Вудкрафт стаў галоўным трэнерам мінскага "Дынама". Пра гэта паведамляецца на сайце хакейнага клуба.
Канадскі спецыяліст ужо ўзначальваў мінскае "Дынама" ў 2016-2017 гадах. Тады клуб паказаў свой налепшы вынік у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ — набраў 105 ачкоў і заняў пятае месца ў Заходняй канферэнцыі.
Таксама Вудкрафт асіставаў у зборнай Беларусі канадцу Дэйву Льюісу.
Асістэнтам Вудкрафта ў штабе "зуброў" будзе 35-гадовы Міхаіл Грабоўскі.
Гендырэктар "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў так пракаментаваў вяртанне канадскага спецыяліста: "Пры Вудкрафце "Дынама" дэманстравала сучасны агрэсіўны хакей, які падабаўся гледачам і прыносіў турнірныя плады. Акрамя таго, Крэйг паказаў сябе спецыялістам, які ўмее развіваць гульцоў".