Новыя грошы 1 ліпеня з'явяцца толькі ў кожным трэцім банкамаце

Новыя грошы 1 ліпеня з'явяцца толькі ў кожным трэцім банкамаце

1 ліпеня новыя грошы (узору 2009 года) з'явяцца толькі прыкладна ў 35% беларускіх банкаматаў. Пра гэта 8 чэрвеня распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацбанка Сяргей Гайко на нарадзе ў Міністэрстве гандлю.

Па словах Гайко, якія перадае БЕЛТА, Нацбанк разлічвае? што да канца ліпеня амаль 100% банкаў пяройдуць на загрузку банкаматаў новымі купюрамі. Нацбанк ставіць перад сабой задачу як мага хутчэй выключыць з абарачэння банкноты ўзору 2000 года і напоўніць яе новымі купюрамі.

Дэнамінацыя ў Беларусі пачнецца 1 ліпеня 2016 года. Абмяняць старыя грошы на новыя можна будзе з 1 студзеня 2017 года па 31 снежня 2019 года ўключна ў Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Беларусі.

Потым яшчэ два гады (з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2021-га ўключна) старыя грошы на новыя можна будзе абмяняць толькі ў Нацбанку. А ўжо з 1 студзеня 2022 года купюры ўзору 2000 года будуць лічыцца несапраўднымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі