Нью-Ёрк у дыме: аэрапорты затрымліваюць рэйсы, школы адмяняюць заняткі на вуліцы

У некаторых крамах на Манхэтэне скончыліся маскі / Reuters
У некаторых крамах на Манхэтэне скончыліся маскі / Reuters

З-за канадскіх пажараў у Нью-Ёрку быў зафіксаваны самы высокі паказчык забруджвання паветра ў свеце — 342. Гэта ўдвая больш, чым у такіх хранічна забруджаных гарадах, як Дубай (168) І Дэлі (164). Лічбы прыводзіць Reuters. Адзначым, што паказчык 100 ўжо вызначаецца як "шкодны", а 300 лічыцца "небяспечным".

У школах па ўсім усходнім узбярэжжы ЗША адмянілі мерапрыемствы на свежым паветры. Няма ні экскурсій, ні заняткаў спортам, ні нават пераменаў. Федэральнае авіяцыйнае ўпраўленне з-за смогу і пагаршэння бачнасці замарудзіла авіязносіны. Затрымкі рэйсаў складалі ў сярэднім каля паўгадзіны. Акрамя таго мільёнам амерыканцаў настойліва рэкамендавалі заставацца дома. Нью-Ёрк апынуўся так моцна ахутаны смогам, што яго знакаміты гарызонт, які звычайна відаць на многія мілі, знік у дыме.

Лясныя пажары ў Канадзе ўжо знішчылі каля 3,8 мільёна гектараў. Каля 120 000 чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі