Па выніках года футбольная зборная Беларусі знаходзіцца паміж Кіпрам і Габонам
У снежаньскім рэйтынгу ФІФА футбольная зборная Беларусі займае 92-е месца. Наша краіна знаходзіцца паміж Кіпрам (91) і Габонам (93).
У мінулым месяцы наша зборная не праводзіла ніякіх гульняў і засталася на ранейшай пазіцыі. У актыве каманды — 372 ачкі.
Найлепшым паказчыкам у рэйтынгу ФІФА для беларускай каманды за ўсе гады было 60-е месца ў лістападзе 2007 года. Тады каманду трэніраваў нямецкі спецыяліст Бернд Штанге. Найгоршым для зборнай быў снежань 1993 года, калі каманда займала 137-е месца.