"Пацанскі адказ" за Крымскі мост і правал у барацьбе з пацяпленнем. Іх норавы

Беларусь зноў можа аказацца ў цэнтры сусветных падзей, праўда, добрага ў гэтым мала / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Беларусь зноў можа аказацца ў цэнтры сусветных падзей, праўда, добрага ў гэтым мала / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Беларусь можа быць замяшаная ў "пацанскі адказ" Расіі на атаку на Крымскі мост. Тым часам у свеце рэкордная спёка, мільярдэры страчваюць шалёныя грошы, а звычайныя людзі праяўляюць цуды стойкасці.

Еўрарадыё працягвае агляд сусветных навін.

 

Шпіёнскі сцэнар

У топе інфанагодаў — другая атака на Крымскі мост. Гэта здарылася ноччу 17 ліпеня. На фота і відэа з месца падзеі відаць, што ўчастак дарогі на мосце раскалоўся і заваліўся на бок, а металічныя агароджы прагнуліся.

“Пацанский ответ” за Крымский мост и провал в борьбе с потеплением. Их нравы
Крымскі мост / t.me/astrapress

У Расіі паведамілі пра загінулую пару, іх дачка параненая. Таксама расійскія афіцыйныя асобы заявілі, што за атакай на мост, адкрыты асабіста Уладзімірам Пуціным, стаіць Украіна. Украінскія вайскоўцы дапусцілі, што атака магла быць правакацыяй з боку Расіі.

Потым украінскія СМІ са спасылкай на неназваныя крыніцы ў СБУ заявілі, што за інцыдэнтам стаяць Служба бяспекі Украіны і УСУ.

Падзея выглядае не асабліва дзіўна, але нібыта па шпіёнскім сцэнары, адзначае гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

“Пацанский ответ” за Крымский мост и провал в борьбе с потеплением. Их нравы
Акрамя таго, у Кітаі вельмі вялікая розніца паміж самымі высокімі і самымі нізкімі тэмпературамі / Reuters

Калі адысці ад палітыкі, то Беларусь накрыла спёка. Аднак высокія тэмпературы не толькі тут. У Кітаі ў мястэчку Саньбаа зафіксавалі 52,2°C! Гэта новы рэкорд для краіны. Папярэдні максімум быў у 2015 годзе — 50,3°C.

“Пацанский ответ” за Крымский мост и провал в борьбе с потеплением. Их нравы
Цім Шэдак пасля выратавання / 9 NEWS

Ёсць добрыя навіны не толькі для канкурэнтаў Маска. Аўстралійскі марак і яго сабака былі выратаваныя пасля двух месяцаў у моры. Яны выжывалі на сырой рыбе і дажджавой вадзе.

51-гадовы Цім Шэдак і яго гадаванец Бэла былі знойдзеныя ў Ціхім акіяне. Катамаран Ціма пашкодзіў шторм. Шэдак адплыў з мексіканскага горада Ла-Пас у красавіку і спрабаваў дабрацца да Французскай Палінэзіі, размешчанай на адлегласці больш за 5 тысяч кіламетраў.

Аднак праз некалькі тыдняў праз шторм выйшла са строю электроніка судна. Марак з гадаванцам дрэйфавалі, пакуль іх не заўважыў верталёт, які назіраў за мексіканскім рыбалоўным траўлерам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі