Пад Брэстам "бусік" з 6 дзецьмі ўрэзаўся ў грэйдар: 4 чалавекі ў рэанімацыі

Аварыя пад Брэстам

Аварыя пад Брэстам / Следчы камітэт

Пяць чалавек былі шпіталізаваныя ў выніку аварыі, яакя адбылася 12 ліпеня пад Брэстам каля вёскі Братылава, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

52-гадовы кіроўца на самаходным грэйдары ўрэзаўся ў мікрааўтобус Mercedes-Benz, якім кіраваў 29-гадовы мужчына. Ад удару "бусік" з'ехаў у левы кювет і перакуліўся.

Пасажырамі "бусіка" былі 27-гадовая жанчына і шасцёра яе дзяцей — ад 10 месяцаў да 8 гадоў. Папярэдне паведамляецца, што ехалі яны без дзіцячых аўтамабільных крэслаў.

Усе шасмцёра дзяцей і двое дарослых пацярпелі ў ДТЗ. медыкі даставілі іх у Брэсцкую абласную клінічную бальніцу і Брэсцкую дзіцячую абласную бальніцу.

Аднаго дарослага і траіх дзяцей шпіталізавалі ў рэанімацыйныя аддзяленні. Яшчэ адно дзіця паклалі ў артапеда-траўматалагічнае аддзяленне: яго стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Траім пацярпелым аказалі меддапамогу ў прыёмных аддзяленнях, ім шпіталізацыя не спатрэбілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі