Пад Каменцам перакулілася маршрутка з пасажырамі

Аварыя пад Каменцам / t.me/pressmvd
Аварыя пад Каменцам / t.me/pressmvd

У аўтааварыі ў Камянецкім раёне пацярпелі пяць чалавек, паведамляе прэс-служба МУС.

7 снежня каля 13:00 недалёка ад пасёлка Прыазёрскі 29-гадовы кіроўца маршруткі "Mercedes-Benz" не ўлічыў умовы надвор'я і не абраў бяспечную хуткасць. Машына з'ехала ў кювет і перакулілася.

У мікрааўтобусе ехалі шэсць пасажыраў. Пасля аварыі пяцёра з іх дастаўленыя ў больніцу. Кіроўца маршруткі быў прышпілены пасам бяспекі, таму не пацярпеў.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і МНС.

У Беларусі сёння моцныя снегапады, месцамі — мокры снег. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі ў сувязі з галалёдзіцай на дарогах.

Аварыя пад Каменцам / t.me/pressmvd

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі