Пад Мінскам сабраліся ананімныя алкаголікі
У суботу пад Мінскам, у Дзіцячым рэабілітацыйным аздараўленчым цэнтры "Ждановічы", адкрыўся двухдзённы форум Садружнасці ананімных алкаголікаў "Травеньскія сустрэчы-2007".
Ён прысвечаны 17-годдзю заснавання Садружнасці ананімных алкаголікаў Беларусі.
Форум сабраў каля 500 чалавек — удзельнікаў груп ананімных алкаголікаў з Беларусі, Расіі і Украіны.
Цяпер у нашай краіне працуе 51 група ананімных алкаголікаў, куды прыходзяць людзі, якія маюць праблемы са спіртным і жадаюць ад іх пазбавіцца.
Для параўнання: ва Украіне дзейнічаюць як мінімум 60 такіх груп, у Літве — каля 150, у Польшчы — дзве тысячы, прычым толькі каля 300 ў адной Варшаве.