Пад суд трапіў гомельскі памежнік, адказны за напад на Украіну
Уладзіслаў Бруеў
У судзе Савецкага раёна Гомеля будзе разглядацца крымінальная справа начальніка Гомельскай памежнай групы палкоўніка Уладзіслава Бруева, заўважыў "Флагшток". Яго вінавацяць у разгалошванні медыцынскай таямніцы (ч. 1 артыкула 178 Крымінальнага кодэкса).
Тое, што пад суд трапіў менавіта высокапастаўлены гомельскі памежнік, а не ягоны цёзка, пацвярджаецца імем другога абвінавачанага па справе — Аляксандр Вайноў. Паводле інфармацыі "Флагштока", падпалкоўнік Вайноў — гэта начальнік аддзела кадраў Гомельскай памежнай групы.
Абвінавачаным пагражае штраф, ці пазбаўленне права займаць пэўныя пасады, ці займацца пэўнай дзейнасцю.
Бруеў — адзін з тых, хто нясе адказнасць за ўзброенае ўварванне расійскага войска ва Украіну з тэрыторыі Гомельскай вобласці. Яго ўключылі ў всой санкцыйны спіс Украіна, Еўрасаюз, Швейцарыя, Вялікабрытанія, Канада, Новай Зеландыя.
Сам памежнік, дарэчы, нарадзіўся ва ўкраінскім Харкаве. Ён вучыўся на памежным факультэце Ваеннай акадэміі РБ, а таксама ў акадэміі Федэральнай службы бяспекі РФ. На чале Гомельскай памежнай групы ён знаходзіцца са снежня 2017 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.