Пад Жабінкай збіраюцца пабудаваць вёску для айцішнікаў

"Павышэнне попыту на жыллё, размешчанае ў сельскай мясцовасці" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
"Павышэнне попыту на жыллё, размешчанае ў сельскай мясцовасці" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Пад Жабінкай у Брэсцкай вобласці збіраюцца пабудаваць вёску для айцішнікаў. Такую нечаканую навіну паведаміў старшыня мясцовага райвыканкама Андрэй Кузьміч.

"Тэндэнцыі апошніх гадоў дэманструюць павышэнне попыту на жыллё, размешчанае ў сельскай мясцовасці,цытуе словы Кузьміча БЕЛТА. — ...Жабінкаўскі раён лічыцца экалагічна чыстым рэгіёнам, мае выгаднае геаграфічнае становішча. Гэтыя аспекты робяць наш раён прывабным для рэалізацыі праекта па стварэнні IT-вёскі".

Мясцовыя чыноўнікі ўжо падабралі месца — 6 гектараў у межах вёскі Філіповічы Ленінскага сельсавета (да Жабінкі адтуль менш за 10 км, да Брэста — больш за 20 км). Плануецца там узвесці больш за 30 прыватных дамоў.

Улады збіраюцца будаваць ІТ-вёску ў той час, калі ў Беларусі захоўваецца тэндэнцыя адтоку ІТ-спецыялістаў.  

Пад Жабінкай збіраюцца пабудаваць вёску для айцішнікаў
zhabinka.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі