Падчас атрымання хабару затрымалі начальніка філіяла "Мінскэнерга" (відэа)
Падчас атрымання хабару затрымалі начальніка аднаго з філіялаў Мінскіх электрычных сетак РУП "Мінскэнерга". Як інфармуе прэс-афіцэр Мінскага РУУС Юлія Лобач, мужчына атрымаў 1000 долараў за спрыяльнае вырашэнне пытання пра ўзгадненне выканання электрамантажных і будаўнічых работ па пракладцы рэзервовага кабеля ад трансфарматарнай падстанцыі да кацельнай арганізацыі, якая размешчаная ў Мінскім раёне.
На відэа, распаўсюджаным прэс-службай УУС Мінскага аблвыканкама, відаць, што перадача грошай адбывалася ў аўтамабілі. Службовую асобу даволі жорстка выцягнулі з кабіны і паклалі на зямлю. Распачатая крымінальная справа, затрыманаму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.