Падчас рэканструкцыі бою 1941-га глядач напаў на "немца" і адбіраў аўтамат

"Немец", хуліган і "міліцыянер" / Скрыншот з відэа
"Немец", хуліган і "міліцыянер" / Скрыншот з відэа

Падчас нядаўняй рэканструкцыі бою 1941-га міліцыянераў з нямецкімі войскамі каля вёскі Гаі Магілёўскага раёна адбыўся кур'ёзны інцыдэнт. Як піша "Зеркало", у нейкі момант мужчына-глядач наблізіўся да аднаго з "немцаў", які сядзеў каля дрэва, і пачаў наносіць удары нагамі, паспрабаваў адабраць аўтамат. Хулігана ад пацярпелага адцягнуў "міліцыянер", таксама ўдзельнік рэканструкцыі.

Відэа з'явілася ў адным з тг-каналаў, блізкіх да сілавікоў.

Падчас рэканструкцыі бою 1941-га глядач напаў на "немца" і адбіраў аўтамат
Падчас рэканструкцыі бою 1941-га глядач напаў на "немца" і адбіраў аўтамат

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі