Падпісаны закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі

Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі можа істотна скараціцца / Telegram

Колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі можа істотна скараціцца / Telegram

Аляксандрам Лукашэнкам падпісаны закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі. Раней яго ўхваліў Нацыянальны сход. Прадугледжваюцца дзве катэгорыі, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю: юрыдычныя і фізічныя асобы. Да першых аднесены малыя арганізацыі з колькасцю працуючых да 100 чалавек, сярэднія — да 250 і буйныя — звыш 250 супрацоўнікаў. У катэгорыю фізасоб уключаны рамеснікі, уладальнікі аграэкасядзіб, самазанятыя і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Новы закон абмяжоўвае віды дзейнасці для індывідуальных прадпрымальнікаў. Іх пералік да 1 ліпеня 2024-га ўстановіць урад, "зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці". Тыя ІП, віды дзейнасці якіх не трапяць у спіс, да 1 студзеня 2026 года павінны перарэгістравацца ў юрыдычныя асобы.

Выказваюцца меркаванні, што з-за падпісання новага закона колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі можа скараціцца ўдвая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі