У Беларусі ўсіх самазанятых абавяжуць плаціць у ФСАН
Трэба больш золата
Такая норма прадугледжана папраўкамі ў закон аб прадпрымальніцкай дзейнасці. На гэта звярнуў увагу тэлеграм-канал "Эканоміка Беларусі"
З 1 кастрычніка ўзносы ў ФСАН стануць абавязковымі ў тым ліку для рамеснікаў і тых, хто займаецца агратурызмам. Памер унёскаў будзе такім жа, як у індывідуальных прадпрымальнікаў. Не плаціць дазволяць толькі тым, хто атрымлівае пенсіі.
Нагадаем, на дадзены момант самазанятыя, якія плацяць падатак на прафдаход, не абавязаны плаціць у ФСАН.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.