Падрабязнасці затрымання беларуса расказалі ў СБУ

СБУ затрымала беларуса па абвінавачанні ў шпіянажы / t.me/SBUkr
СБУ затрымала беларуса па абвінавачанні ў шпіянажы / t.me/SBUkr

Беларуса, якога затрымалі напярэдадні ў Ровенскай вобласці, падазраюць у супрацы з КДБ і шпіянажы за паўночнай мяжой Украіны. Падрабязнасці яго справы паведаміла прэс-служба СБУ ў сваім тэлеграм-канале.

Як распавядала Еўрарадыё, грамадзяніна Беларусі, які нарадзіўся і жыве ў Ровенскай вобласці, арыштавалі на два месяцы. Мяркуецца, што ён збіраў даныя пра перамяшчэнне ўкраінскіх войскаў і вайсковай тэхнікі ў раёнах, памежных з Беларуссю.

У СБУ кажуць, што яшчэ на пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі мужчыну завербаваў супрацоўнік КДБ. Беларуская спецслужба звярнула ўвагу на яго як на былога камандзіра падраздзялення дэсантна-штурмавых войскаў часоў СССР. Тады ён ваяваў у Афганістане.

Затрымалі беларуса, як паведамляецца, у яго дома падчас чарговай спробы перадачы разведданых у Беларусь.

Падрабязнасці затрымання беларуса расказалі ў СБУ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі