Паглядзіце, як пакістанскія фермеры ўпрыгожваюць і цюнінгуюць трактар “Беларус”
Так выглядае любы трактар пакістанскага фермера / Дзіаа Хадзід/NPR
Пакістанскія фермеры “цюнінгуюць” беларускія трактары перад адпраўленнем у поле, расказала выданне NPR.
Пакістанцы распісваюць “Беларуса” у традыцыйныя колеры, прымацоўваюць да яго званочкі і каляровыя стужкі, у салон усталёўваюць дынамікі, а на аконныя рамы клеюць святлоадбівальныя налепкі з мудрагелістымі геаметрычнымі ўзорамі. Цюнінгам трактароў займаюцца адмысловыя майстры.
“Уласнік сказаў мне, што хоча, каб гэты трактар быў самым прыгожым у горадзе”, — кажа адзін з іх.
Пакістанскі эканаміст Перваіз Амір кажа, што першыя беларускія трактары ў Пакістан прывозілі кантрабандысты. Гэта было пад канец 70-х гадоў. З той пары яны сталі неадымнай часткай пакістанскіх палёў — і пакістанскай культуры.
Адзін з фермераў, які прадае цукровы трыснёг, расказвае журналістам NPR, што беларускі трактар стаў асновай яго дабрабыту.
“Ён не захрасае ў брудзе. Вы загружаеце яго колькі хочаце, і можаце праехаць на ім шмат міль да цукровага завода”, — тлумачыць пакістанец.
Паглядзіце на фатаздымкі, апублікаваныя ў артыкуле, каб зразумець усю глыбіню прывязанасці пакістанцаў да трактара “Беларус”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.