Пальчаткі як у беларускіх алімпійцаў можна купіць за 914 тысяч рублёў

Форма, як у беларускіх алімпійцаў, прадаецца проста ў будынку Нацыянальнага алімпійскага камітэта, у спецыялізаванай краме.

“Вязаны шалік каштуе 427500 рублёў, шапка ― каля 550000, гарналыжная куртка ― каля 4 мільёнаў”, ― знаёмяць з коштамі ў краме.

Перабіраем увесь мужчынскі спартовы камплект за выключэннем сумкі і заплечніка. Вось якія кошты на форму выставілі:

Тавар

Кошт (у рублях)

Усяго

Куртка гарналыжная

3926400

Штаны гарналыжныя

2101600

Парадная куртка

2010000

Парадныя штаны

1553000

Байкавы джэмпер

1343000

Байкавыя штаны

1279600

Двухбаковы пухавік

2738000

Штодзённы бардовы світэр

2101600

Мужчынскае пола

921400

Мужчынская майка

851000

Пальчаткі

914500

Мужчынскія тэрмакальсоны

1050400

Тэрмакофта

1050400

Кепка чырвоная

256800

Кепка белая

256800

Шалік

427500

Капялюш

548700

Красоўкі

1958000

Красоўкі цёплыя

каля 1900000

Шлёпкі

каля 900

18497700

Нагадаем, што спартовую вопратку для беларускіх зімовых алімпійцаў збольшага выпусціла літоўская кампанія Audimas. Абутак паставіла французская кампанія Salomon. З беларускага ― толькі чамадан і заплечнік фірмы “Галантэя”. Падкрэслім, што парадны касцюм з чаравікамі і паліто мы ў падлікі не ўключаем.

Калі зыходзіць з таго, што беларуская дэлегацыя налічвае 48 чалавек і форма на кожнага абышлася ў 18,5 мільёнаў рублёў, то агульная сума ― каля 890000000 рублёў (прыкладна $93000).

Натуральна, адзенне прадаецца заўзятарам з нацэнкай крамы. Аднак, на якіх умовах Audimas паставіла беларускай камандзе адзенне ― не вядома. У самой кампаніі не паведамляюць фінансавай інфармацыі наконт здзелкі з нашым НАКам.

Кампанія Bosco, да прыкладу, паставіла алімпійскую форму для ўкраінцаў бясплатна.

Адзенне, якое фірма Ralf Lauren зрабіла для алімпійскай зборнай ЗША, можна набыць праз інтэрнэт. У пераводзе на беларускія рублі шапка амерыканскага ўзору каштуе каля 940 тысяч (амаль удвая даражэй, чым беларускі аналаг). Чырвонае пола каштуе каля 1100000 (прыкладна на 180 тысяч даражэй, чым беларускае). А за белы байкавы джэмпер трэба заплаціць 1870000 (на 530 тысяч больш, чым за беларускі аналаг).

Допіс пра алімпійскія формы розных краін.

Матэрыял пра форму беларускага алімпійца. 

Фота noc.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі