Паліна Рэспубліка: Выкладчыкі сталі больш клапаціцца пра мае правы

120618 Palina Respublika_site.mp3

Еўрарадыё: Якія твае метады-механізмы, каб здаваць экзамены?


Паліна Рэспубліка: У нас ў Акадэміі мастацтваў іспыты падзяляюцца на іспыты па спецыяльнасці, дзе мы паказваем нашы работы, і агульнаадукацыйныя. Калі іспыт па спецыяльнасці, хочаш - не хочаш, трэба рабіць, трэба працаваць. Звычайна падчас такіх іспытаў ты проста жывеш у Акадэміі: прыходзіш у 9 гадзін, сыходзіш у 23, але мы з гэтым ужо “адстраляліся”. Здаючы агульнаадукацыйныя прадметы, я звычайна загадзя вызначаю, што я хачу вывучыць, і пачынаю гэта ўсё запісваць. Чалавека з не вельмі добрай памяццю гэта добра выратоўвае. Я гэта ўсё напішу, потым перачытаю, і пакуль усё ідзе добра. 


Еўрарадыё: А ці выкарыстоўваеш ты розныя дадатковыя сродкі: энергетыкі, вітаміны шыпучыя, каву?

Паліна Рэспубліка: Быў у мяне такі выпадак, калі пасля іспыту я паехала ў Беласток на фестываль, і калі вярнулася – у мяне зноў быў іспыт. У мяне былі тады літаральна суткі, каб падрыхтавацца да іспыту па беларускай літаратуры. Тады я сядзела, вучыла, чаго толькі не спрабавала: і кава, і гарбата, і энергетыкі – паклалася зранку а пятай, і на іспыт я ішла зусім “ніякая”. Таму, нікому не раю так рыхтавацца да іспыту. 


Еўрарадыё: Ці здараліся творчыя пробліскі, калі хацелася нешта новае напісаць, а трэба было сядзець з кніжкай і рыхтавацца?

Паліна Рэспубліка: Было такое. Гэта нават канкурэнцыя – паміж тым, што трэба рабіць, і тым, што ты баішся ўпусціць гэтую песню, мелодыю і думку. Але звычайна ад стомленасці я адчуваю сябе нейкай садавіной ці гароднінай, бо складана…


Еўрарадыё: Ці сталі выкладчыкі звяртаць на цябе больш пільную ўвагу, калі ты перамагла ў “Бардаўскай восені”?


Паліна Рэспубліка: Частка выкладчыкаў ставіцца да мяне так, як і да іншых студэнтаў. Але на такой дысцыпліне, як асновы інтэлектуальнай уласнасці, мне не паставілі залік, калі я не адказала, колькі будуць ахоўвацца мае песні. Таму, бачыце, выкладчыкі клапоцяцца пра тое, каб я ведала свае правы. 

Еўрарадыё: Лягчэй не стала вучыцца?Паліна Рэспубліка: Бывае, што чалавек можа стаміцца, і ад гэтай стомы нідзе не схаваешся. Але мая дадатковая праца дорыць мне столькі пазітыўных эмоцый, што з’яўляецца энергія, якую можна выкарыстоўваць і ў навучальным працэсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі