Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на волю

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла з калоніі пасля заканчэння адбыцця тэрміну. Пра гэта ў сацсетках напісаў яе муж Андрэй Шарэнда.

Паводле яго, два дні таму, 19 траўня, Паліну некуды этапавалі. Дзе яна цяпер — невядома.

Пра магчымае вызваленне Паліны Шарэнда-Панаюск стала вядома на пачатку траўня. Тады праваабаронцы пісалі, што жанчыне прызначылі прэвентыўны нагляд.

Паліна Шарэнда-Панасюк — грамадская актывістка з Брэста, якая трапіла за краты ў студзені 2021 года. У чэрвені таго ж года яе асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ў "гвалце" ў дачыненні да міліцыянтаў і іх "абразе", а таксама ў "абразе Лукашэнкі". Потым яе яшчэ двойчы судзілі за "непадпарадкаванне адміністрацыі" калоніі. Агульны прысуджаны ёй тэрмін склаў чатыры гады пазбаўлення волі. У красавіку 2024-га прапагандысты апублікавалі інтэрв'ю з палітзняволенай: яна сказала, што напісала прашэнне аб памілаванні і спадзяецца на станоўчы вынік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі