Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк можа выйсці з калоніі 21 траўня

Паліна Шарэнда-Панасюк

Паліна Шарэнда-Панасюк / t.me/ATN_BTRC/

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк можа выйсці з калоніі 21 траўня. У чацвер у судзе Рэчыцкага раёна ёй устанавілі прэвентыўны нагляд, паведамляюць праваабаронцы.

Паліна Шарэнда-Панасюк — грамадская актывістка з Брэста. За кратамі яна са студзеня 2021 года. У чэрвені 2021-га была асуджана на 2 гады пазбаўлення волі (яе абвінавацілі ў "гвалце" ў дачыненні да міліцыянераў і іх "абразе", а таксама ў "абразе Лукашэнкі"). Потым яе яшчэ двойчы судзілі за "непадпарадкаванне адміністрацыі". Агульны тэрмін склаў 4 гады пазбаўлення волі. Нядаўна прапагандысты апублікавалі інтэрв'ю з Шарэнда-Панасюк. У ім яна сказала, што напісала прашэнне аб памілаванні і спадзяецца на станоўчы вынік.

На волі Паліну Шарэнда-Панасюк чакаюць двое дзяцей.

Палітзняволеная за кратамі трымалася мужна. Рада БНР узнагародзіла яе медалём ордэну Пагоні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі