Псіхіятрычная экспертыза над палітзняволенай Шарэндай-Панасюк не адбылася

Паліна Шарэнда-Панасюк / spring96.org
Паліна Шарэнда-Панасюк / spring96.org

Псіхіятрычная экспертыза над палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк не адбылася. Як стала вядома праваабаронцам, у Рэспубліканскім цэнтры псіхічнага здароўя "Навінкі" яна не размаўляла з лекарамі, адмовілася прымаць любыя лекі, а таксама не захацела здаваць любыя віды аналізаў. 

На псіхіятрычную экспертызу Шарэнда-Панасюк адправілі пасля таго, як яна вырашыла адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Пра тое, што палітзняволеную этапавалі з Рэспубліканскага псіханеўралагічнага цэнтра ў мінскае СІЗА №1, стала вядома тыдзень таму. Цяпер жа высветлілася, што з Валадаркі літаральна праз некалькі гадзін яе адправілі назад у Рэчыцкую калонію №1.

У Паліны Шарэнда-Панасюк новая крымінальная справа па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі". Са справай спяшаюцца, бо 6 жніўня сканчваецца тэрмін зняволення.

Спачатку Шарэнда-Панасюк асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі па абвінавачанні ў гвалце ў дачыненні да міліцыянераў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. Пазней ёй дадалі яшчэ 1 год за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы". Пра новую крымінальную справу стала вядома восенню 2022-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі