Палітвязню Сяргею Сацуку выставілі новыя абвінавачванні
Палітвязню Сяргею Сацуку выставілі новыя абвінавачванні. Раней журналіста вінавацілі ў "атрыманні хабару". Цяпер дадаліся "распальванне варажнечы" і "перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў". Падрабязнасці пакуль невядомыя.
Рэдактара "Ежедневника" затрымалі 8 снежня 2021-га і змясцілі ў СІЗА № 1 у Мінску. Адначасова сайт выдання (ej.by) у нашай краіне заблакавалі. Праваабаронцы прызналі Сацука палітвязнем.
Па старой справе аб "атрыманні хабару" Сяргея Сацука ўжо затрымлівалі ў сакавіку 2020 года і пратрымалі за кратамі 10 дзён. Сацук займаецца журналісцкімі расследаваннямі, сярод якіх была серыя публікацый аб карупцыі ў сістэме аховы здароўя Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.