Палтаўскі тэрарыст адпусціў закладніка і ўцёк у лес

Палтаўскі тэрарыст адпусціў закладніка і ўцёк у лес

Палтаўчанін Раман Скрыпнік, які ўзяў паліцыянта ў закладнікі, адпусціў яго, а сам уцёк у лес, перадае hromadske.ua са спасылкай на паліцыю Палтаўскай вобласці Украіны.

"Зламыснік пасярод дарогі пакінуў аўто і схаваўся ў лесапасадцы. Цяпер працягваецца спецаперацыя па затрыманні небяспечнага ўзброенага злачынца. Закладнік вызвалены. Ён не пацярпеў", — заявілі ў паліцыі.

Як паведамлялася раней, зранку 23 ліпеня ў Палтаве паліцыя спраабавала затрымаць мужчыну, падазраванага ў крадзяжы аўто. Аднак той дастаў гранату і ўзяў паліцыянта ў закладнікі. Мужчына пагражаў падарваць сябе і паліцыянта, калі яго не адпусцяць.

Пасля перамоваў шараговага паліцыянта замянілі на начальніка крымінальнага вышуку Віталя Шыяна. Падазраванаму далі машыну, і ён разам з закладнікам выехаў за межы Палтавы.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка паведаміў, што падазраванага клічуць Раман Скрыпнік і ён раней быў судзімы за дробны крадзеж, махлярства, захоўванне наркотыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі