Памерла аўтарка культавага рамана пра вампіраў Эн Райс

 Эн Райс / Francine Orr / Los Angeles Times
 Эн Райс / Francine Orr / Los Angeles Times

Амерыканская пісьменніца Эн Райс, якая праславілася дзякуючы раману "Інтэрв'ю з вампірам", памерла ад ускладненняў пасля інсульту, паведамляюць сваякі памерлай у сацсетках. Пісьменніцы было 80 гадоў.

Пахаванне Райс пройдзе ў яе родным горадзе Новы Арлеан у вузкім коле. У 2022 годзе плануецца наладзіць шырокае мерапрыемства ў памяць аб пісьменніцы з удзелам прыхільнікаў яе творчасці.

Эн Райс напісала раман "Інтэрв'ю з вампірам" у 1973 годзе, ён стаў першым у цыкле "Вампірскай хронікі". Кніга апісвае гісторыю жыцця вампіра Луі, які расказвае пра сябе маладому рэпарцёру. На сённяшні дзень у свеце прададзена каля 8 мільёнаў асобнікаў рамана. У 1994 годзе быў зняты фільм "Інтэрв'ю з вампірам", галоўныя ролі ў ім сыгралі Том Круз, Брэд Піт, Антоніа Бандэрас і Кірстэн Данст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі