Памерла Джэйн Біркін — ікона еўрапейскай музыкі і кіно 1970-х
Джэйн Біркін / www.gettyimages.com
Памерла Джэйн Біркін — ікона еўрапейскай музыкі і кіно 1970-х. Пра гэта паведамляюць французскія медыі.
Біркін нарадзілася ў 1946 годзе ў Лондане. У канцы 1960-х пачала здымацца ў авангардных рэжысёраў. Вядомасць акторцы прынесла супрацоўніцтва з французскім музыкам Сержам Генсбурам. Акрамя песень і фільмаў (самы вядомы з якіх — "Je t'aime... moi non plus") у 1971 годзе ў пары нарадзілася дачка Шарлота, якая таксама стала спявачкай і акторкай.
Сёлета ўвесну Джэйн Біркін адмяніла канцэрты праз хваробу. 16 ліпеня яна памерла ў сваім доме ў Парыжы. Ёй было 76 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.