Памерла паэтка Надзея Артымовіч з Беласточчыны

Надзея Артымовіч

Надзея Артымовіч / Яраслаў Іванюк

Ва ўзросце 77 гадоў памерла бадай самая вядомая паэтка Беласточчыны Надзея Артымовіч. Пра гэта паведамілі ў сацсетках яе сябры.

Надзея Артымовіч нарадзілася 8 лютага 1946 года ў Аўгуставе. Дзяцінства паэткі прайшло ў Бельску-Падляскім: там яна хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча.

У 1972 годзе закончыла Варшаўскі ўніверсітэт, дзе вывучала беларускую філалогію.

Жыла і працавала (у тым ліку перакладчыцай) у Варшаве. Уваходзіла ў Беларускае літаратурнае аб’яднанне "Белавежа" і Саюз польскіх пісьменьнікаў.

Пасля выхаду на пенсію Артымовіч жыла ў Бельску-Падляскім.

Яна выдала некалькі зборнікаў паэзіі: "We śnie w bólu słowa" (1979), "Роздумы" (1981), "Сезон у белых пейзажах" (1990), "З неспакойных дарог" (1993), "Дзьверы" (1994, разам з Алесем Разанавым), "Лагодны час" (1998), "Адплывае спакойнае неба" (1999).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі