Памідораў пра Мінск
Музыка і шоў-мэн Аляксандр Памідораў, каго ведаюць у кожным сталічным бары і без каго не абыходзіцца ніводная шумная рок-тусоўка ў горадзе, пра Мінск можа расказваць гадзінамі, а, магчыма, і днямі-тыднямі. Аляксандр нарадзіўся ў сталіцы і яшчэ маленькім карапузам збіваў каленкі аб брук Верхняга горада. Цяпер Аляксандр засмучаны тым, што на месцы яго любімага дворыка вырас гандлёвы цэнтр і паркінг па адрасе Няміга,3. Раней гэты дворык быў часткай ансамбля старых мінскіх забудоў XVIII-XIX стагоддзяў.
Аляксандр Памідораў: "Гэта быў дворык паміж вуліцамі Няміга і Рэвалюцыйная, такі цалкам крымскі дворык. У ім было вельмі ўтульна, там было вельмі добра бавіць час. Людзі, якія там жылі, у свае часы пакінулі 2 здаровыя крэслы, стары стол і нават канапу. І яны там проста стаялі, часам пад дажджом, часам на сонцы. Яшчэ там раслі яблыня і вішня. А яшчэ крыху раней там быў стары склад. І на паддашы гэтага складу мы шулялі ў штабікі. Дворык знаходзіўся ўздоўж сцяны XVIII стагоддзя. Можна было залезці на дах і глядзець з вышыні на Нямігу".