Памёр былы брамнік зборнай па хакеі, які выводзіў Беларусь у “эліту”
Памёр былы брамнік зборнай Беларусі па хакеі Аляксандр Шумідуб, які ў 1997 годзе ўпершыню выводзіў нашу каманду ў “эліту” сусветнага чэмпіянату.
Як паведамляе belarushockey.com, Аляксандр Мікалаевіч колькі дзён таму пачуўся блага падчас трэніроўкі. Яго даставілі ў лякарню, дзе спартовец трапіў у кому, а пазней сканаў. Яму было 55 гадоў.
Аляксандр Шумідуб удзельнічаў у Алімпіядзе ў Нагана 1998 года, а раней здабываў перамогу на чэмпіянаце свету-1997 у першым дывізіёне і быў сярод тых, хто вывеў Беларусь у “эліту”. Выступаў за нацыянальную каманду з 1996 па 1998 год.
Пазней ён заснаваў у Гомелі першую ў Беларусі школу брамнікаў. З 2005 года быў трэнерам брамнікаў ХК “Гомель”.