Памёр пісьменнік Мілан Кундэра

Мілан Кундэра / ceskenoviny.cz
Мілан Кундэра / ceskenoviny.cz

Памёр пісьменнік Мілан Кундэра, паведамляюць ceskenoviny.cz. Французскаму літаратару чэшскага паходжання было 94 гады. Ён лічыцца адным з самых выбітных чэшскіх аўтараў мінулага стагоддзя, адным з найвялікшых яго раманістаў.

Кундэра нарадзіўся ў Брно. Вымушана эміграваў у 1975-м — на радзіме яго, як іншадумца, пераследавалі. Праз шэсць гадоў атрымаў французскае грамадзянства. У Чэхаславакіі кнігі пісьменніка былі пад забаронай.

Мілан Кундэра пісаў на чэшскай, а пасля і на французскай мове. Сярод самых вядомых раманаў пісьменніка — "Вальс на развітанне" (1972), "Невыносная лёгкасць быцця" (1984).

У 2019-м пісьменніку вярнулі чэшскае грамадзянства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі