Памёр празаік Анатоль Казлоў

Анатоль Казлоў / фота з старонкі Віктара Шніпа ў Фэйсбуку
Анатоль Казлоў / фота з старонкі Віктара Шніпа ў Фэйсбуку

20 сакавіка нечакана памёр пісьменнік Анатоль Казлоў, рэдактар аддзела прозы часопіса "Полымя". Пра гэта ў сацсетках паведамілі яго калегі.

Пісьменніку было 60 гадоў.

Нарадзіўся 28 ліпеня 1962 года ў вёсцы Асінаўка Краснапольскага раёна на Магілёўшчыне. У 1985 годзе ён скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1988—1990 гадах вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры АН БССР, працаваў над дысертацыяй "Сатыра і гумар у беларускай літаратуры 1920-х — пачатку 1930-х гадоў".

Першыя яго апавяданні з'явіліся ў друку ў 1985 годзе. У творах Казлова суіснуюць і цесна пераплятаюцца містыка і рэчаіснасьць, ён часта звяртаецца да фальклорна-міфалагічных матываў.

З 1991 года Казлоў быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, а з 2006-га перайшоў у праўладны Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі