Партыя Зянона Пазняка ладзіць мітынг і канцэрт да 100-годдзя БНР

Партыя Зянона Пазняка ладзіць мітынг і канцэрт да 100-годдзя БНР

Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ ладзіць сёння мітынг і канцэрт, прысвечаныя 100-годдзю абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі. Акцыя дазволеная ўладамі з 12.00 да 16.00 у Кіеўскім скверы.

Арганізатары сённяшняга мітынга і канцэрта мяркуюць, што гэтыя імпрэзы можна разглядаць як “пралог” да ўрачыстасцяў, якія адбудуцца заўтра, 25 сакавіка ля Опернага тэатра.  

У канцэрце бяруць удзел беларускія музыкі, сярод якіх Андрусь Такіданг, Зміцер Вайцюшкевіч, Яўгеня Казлова, Андрэй Мельнікаў.

Заўтрашні мітынг і канцэрт пачнуцца ў 13.00. Яны таксама дазволеныя ўладамі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі