ПАСЕ па прапанове Украіны плануе стварыць спецыяльную групу па Беларусі

ПАСЕ па прапанове Украіны плануе стварыць спецыяльную групу па Беларусі

У ПАСЕ плануюць стварыць спецыяльную групу па Беларусі і ўвесці новыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. З адпаведнай прапановай выступіў прадстаўнік пастаяннай дэлегацыі Вярхоўнай Рады Украіны ў ПАСЕ народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка.

"Сёння я звярнуўся да старшыні Камітэта міністраў у ПАСЕ, федэральнага міністра замежных спраў Германіі Хайка Мааса і прапанаваў стварыць спецыяльную рабочую групу, якая аб'яднае прадстаўнікоў Савета Еўропы і апазіцыі Беларусі ў барацьбе з рэжымам Лукашэнкі ў страсбургскім фармаце. Ён падтрымаў гэтую ідэю. Падчас старшынства Германіі ў Камітэце міністраў іх каманда абяцае весці працу па ўзмацненні санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі", — напісаў Ганчарэнка ў сваім тэлеграм-канале.

Па яго словах, неабходна пакараць людзей, вінаватых у парушэнні правоў чалавека і махлярстве на выбарах. Наладжванне сувязяў з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі на міжнародным узроўні Ганчарэнка назваў прыярытэтным і важным крокам на шляху да дэмакратычнага развіцця Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі