Пашкоджаны вандаламі стрыт-арт на Кастрычніцкай будзе адноўлены

Пашкоджаны вандаламі стрыт-арт на Кастрычніцкай будзе адноўлены

Пашкоджаны вандаламі стрыт-арт на Кастрычніцкай будзе адноўлены, паведаміла Еўрарадыё арганізатарка фэсту Vulica Brasil Міла Котка. Па яе словах, сур’ёзнага расследавання інцыдэнту не будзе — арганізатары імпрэзы не звярталіся ў міліцыю, каб знайсці вандалаў і не хацелі б уздымаць шум вакол здарэння, бо “вандалам толькі гэтага і трэба”.

“З гэтым ужо нічога не зробіш. Тыя мастакі, якія засталіся, яны паправяць свае працы. Вядома, тое, што зрабілі бразільскія мастакі, складаней будзе паправіць, але тым не менш няма ў гэтым трагедыі. Вядома, шкада, але ўсё адно трэба да гэтага ставіцца нармальна, бо гэта вулічная прастора, якая паказвае ўзровень культуры ўсіх. Што маем — то маем!”, — сказала Міла Котка.

Нагадаем, што ў ноч на панядзелак невядомыя вандалы сапсавалі працы вулічных мастакоў, якія ўдзельнічалі ў фэсце Vulica Brasil на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску. Надпісы і каракулі з’явіліся ў тым ліку на працах вядомых вулічных мастакоў Os Gemeos і Finok Finok. Сцяна з сапсаваным стрыт-артам знаходзіцца з зваротнага боку вуліцы Кастрычніцкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі