Пасля пратэстаў Украіны і Літвы Adidas выдаліў з крамы сукенку з сімволікай СССР

Пасля пратэстаў Украіны і Літвы Adidas выдаліў з крамы сукенку з сімволікай СССР

Пасля пратэстаў Украіны і Літвы Adidas выдаліў з онлайн-крамы сукенку з сімволікай СССР (гербам Савецкага Саюза і надпісам "USSR"). Цяпер гэты тавар для пакупкі недаступны. Як адзначае сайт meduza.io, гаворка ідзе пра амерыканскую версію онлайн-крамы. З яе таксама зніклі мужчынская і жаночая футболкі з савецкай сімволікай. А вось на брытанскай версіі сайта Adidas і сукенка, і футболка (мужчынская) засталіся.

Да кампаніі Adidas звярталіся МЗС Літвы і Украінскі інстытут нацыянальнай памяці. Як вядома, у гэтых краінах забаронена прапаганда савецкай сімволікі. У Facebook літоўцы і ўкраінцы арганізавалі флэшмоб з хэштэгам #StopAdidas.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі