У Музеі архітэктуры і побыту пад Мінскам пройдзе фэст “Назад у СССР”

У Музеі архітэктуры і побыту пад Мінскам пройдзе фэст “Назад у СССР”

30 чэрвеня ў Музеі архітэктуры і побыту пад Мінскам прайшоў фэст “Наш дзень” – пад бел-чырвона-белымі сцягамі і з выключна беларускім саўндтрэкам. Парадокс, але поўна праз два тыдні – 14-15 ліпеня – пляцоўка прымае “У-лётны” фэст супрацьлеглай накіраванасці: “Назад у СССР”.

“Да нас розныя арганізатары звяртаюцца, і мы ідзем ім насустрач, – каментуе для Еўрарадыё адміністратар тэрыторыі музея Святлана. – Тэматыка можа быць рознай. На тэрыторыі музея прадстаўлялі і кітайскую, і карэйскую культуру. Тэрыторыя музея велікая. Каб усё пазнаць, трэба спрабаваць. Дарэчы, арганізатары арэндуюць у нас лётную паласу – вось і вырашылі зрабіць такое мерапрыемства. Думаю, яны прапаноўваюць нам усім вярнуцца назад у СССР на адзін дзень [фэст двухдзённы. – Еўрарадыё], каб узгадаць тое, што было. Не нешта благое, а звязанае з палётамі”.

Часы СССР выклікаюць розныя эмоцыі. Ці не баяцца ў адміністрацыі, што назва фэста пакіне на музеі чорную пляму?

“Раней усё ўспрымалася не так, як сёння. Арганізатары не хацелі нічога прынізіць. Мы ладзім абрады на тэрыторыі музея, паказваем, што было ў XIX стагоддзі... Тут, магчыма, прадэманструюць нейкі транспарт савецкіх часоў. Шкада, калі ў інтэрнэце пішуць нешта дрэннае. Каб гэта было ў маіх сілах, мабыць, я б нешта змяніла. Але ёсць люді, якія вырашаюць. Можа, на момант прыняцця рашэння яны не разумеюць, што робяць?”, – працягвае Святлана.

Тым часам, у Facebook жартуюць, што фэст з назвай “Назад у СССР” павінен прайсці ва ўмовах дэфіцыту, хамства з боку персанала, абвесаў і аблікаў. Ад сябе дададзім абавязковыя масавыя рэпрэсіі – хіба можна забыцца на гэтую старонку з гісторыі Савецкага Саюза?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі