Расійскі артыст Яфім Шыфрын — пра рэпрэсіі ў Оршы ў 1938-м (відэа)

Расійскі артыст Яфім Шыфрын — пра рэпрэсіі ў Оршы ў 1938-м (відэа)

Расійскі артыст Яфім Шыфрын у інтэрв'ю на канале вДудь распавёў пра рэпрэсіі ў Оршы ў 1938-м. Савецкія карныя органы арыштоўвалі яго бацьку, "сціплага бухгалтара" і "апалітычнага чалавека".

Бацька Шыфрына — пісьменнік Залман Шмуілавіч Шыфрын, 1910 года нараджэння, ураджэнец Дрыбіна на Магілёўшчыне. У Оршы працаваў бухгалтарам. Быў арыштаваны ў 1938-м, асуджаны на 10 гадоў зняволення як "польскі шпіён". Вызвалены ў 1948-м, рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Калі Яфім Шыфрын быў у Оршы, прапаноўваў зрабіць нейкую памятку пра рэпрэсіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі