Памёр даследчык рэпрэсій супраць беларускага духавенства Фёдар Крыванос

Памёр даследчык рэпрэсій супраць беларускага духавенства Фёдар Крыванос

1 чэрвеня памёр праваслаўны святар, даследчык рэпрэсій савецкіх уладаў супраць беларускага духавенства Фёдар Крыванос. Яму было 58 гадоў. У апошнія гады хварэў, таму ў 2018-м быў выведзены па-за штат Мінскай епархіі, паведамляе church.by.

Крыванос скончыў гістфак БДУ, Мінскую духоўную семінарыю і Мінскую духоўную акадэмію, выкладаў, служыў у Свята-Духавым кафедральным саборы, уваходзіў у Сінадальную камісію па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Фёдар Крыванос з пачатку 1990-х працаваў у архівах, у тым ліку і дзяржбяспекі, збіраў матэрыялы пра рэпрэсаваных святароў. Ён здзейсніў шматлікія публікацыі пра іх, вярнуў з нябыту нямала імёнаў.

"Менавіта дзякуючы працам айца Фёдара праслаўлены навамучанікі і падзвіжнікі рэлігійнасці Беларусі ХХ стагоддзя", — напісана ў некралогу.

Памёр даследчык рэпрэсій супраць беларускага духавенства Фёдар Крыванос
church.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі