Пасля сыходу KFC з Расіі беларускі прадстаўнік змяніў франчайзера

Рэстаран KFC у Мінску / zabava.by
Рэстаран KFC у Мінску / zabava.by

Пасля таго, як брэнд KFC сышоў з Расіі, беларускай кампаніі "Бел Фуд сэрвіс" давялося мяняць франчайзера, піша Office Life. Да пачатку вайны Расіі з Украінай майстар-франшызай на Расію і Беларусь валодала расійская кампанія "Ям! Рэстарарантс Інтэрнэшнл Раша СиАйЭс", і "Бел Фуд сэрвіс" працаваў менавіта з гэтай кампаніяй. Аднак ад пачатку расійскай агрэсіі амерыканскі брэнд вырашыў сысці з Расіі і прадаў там свой бізнес. Цяпер у РФ на месцы рэстаранаў KFC працуюць ўстановы пад назвай "Ростикс".

У Беларусі рэстараны KFC застаюцца. Новым партнёрам беларускага франчайзі стала швейцарскае падраздзяленне амерыканскай сеткі KFC Europe. Правы на выкарыстанне таварнага знака перадалі беларускай кампаніі да лета 2033 года. У беларускай сетцы "Бел Фуд сэрвіс" працуюць больш за 50 рэстаранаў. Але ёсць і яшчэ адзін беларускі франчайзі брэнда — гэта "КрэатыўФудС-Усход". У яго больш за 30 кропак. Ці мяняюцца адносіны з брэндам у гэтай кампаніі, пакуль не паведамлялася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі