Пасол РФ: Дзяржаўны сцяг Расіі спрабавалі скампраметаваць самазванцы

Пасол РФ: Дзяржаўны сцяг Расіі спрабавалі скампраметаваць самазванцы

Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску пракаментаваў той факт, што расійскі трыкалор па цяперашнім беларускім заканадаўстве можа лічыцца нацысцкім сімвалам, бо ў часы Вялікай Айчыннай вайны яго выкарыстоўвала Руская вызваленчая армія генерала Уласава.

"Руская вызваленчая армія — самазванцы, якія спрабавалі скампраметаваць дзяржаўны сцяг Расіі, які быў задоўга да іх, — заявіў Лук'янаў. — Тое, што ў нас у Расіі прынялі гэты сімвал як сімвал Расійскай Федэрацыі, адбылося ў межах усталяваных канстытуцыйных парадкаў... Спроба РВА нацягнуць на сябе гэты сцяг была заведама несапраўднай. Яны не маглі прэтэндаваць на права ім карыстацца. Яны проста зграя здраднікаў і забойцаў".

Як бачна з адказу, пасол не стаў абвяргаць, што дэ-факта расійскі трыкалор у Беларусі прыраўнялі да нацысцкага сімвала, і абмежаваўся экскурсам у гісторыю. Паводле закона "Аб недапушчальнасці рэабілітацыі нацызму" ад 14 траўня 2021 года, нацысцкая сімволіка і атрыбутыка — гэта ў тым ліку сцягі арганізацый, якія супрацоўнічалі са структурамі і арганізацыямі нацыстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі