Паўабаронца "Слуцка" атрымаў дзве жоўтыя карткі за тры хвіліны
19 чэрвеня прайшлі два матчы 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Славія" выйграла ў "Смалявічаў" — 2:1, а "Нёман" у гасцях абыграў "Слуцк" — 1:0. У гродзенцаў гэта пятая перамога запар, а вось былы лідар першынства "Слуцк" апускаецца ўсё ніжэй у турнірнай табліцы. У канцы другога тайма паўабаронца гаспадароў поля Юрый Казлоў атрымаў дзве жоўтыя карткі за тры хвіліны і быў выдалены, як і яго партнёр па камандзе Раман Крывулькін. Ужо пасля матчу выдалілі случчака Марата Бураева, які нецэнзурна лаяўся на суддзю.
Іншыя матчы тура пройдуць 20-21 чэрвеня.
АБФФ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.