Паўабаронца Валерый Грамыка стаў гульцом БАТЭ

Паўабаронца Валерый Грамыка стаў гульцом БАТЭ

24-гадовы атакуючы паўабаронца Валерый Грамыка стаў гульцом БАТЭ. Як паведамляе клубная прэс-служба, да канца сезона яго ўзялі ў арэнду ў тульскага "Арсенала".

Грамыка — беларускі футбаліст, выхаванец ФК "Мінск". Пасля гуляў за салігорскі "Шахцёр", дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі. Шматгадовы кантракт з "Арсеналам" падпісаў у пачатку 2020 года. Але ад таго часу згуляў за расійскую каманду толькі 19 матчаў. У БАТЭ мяркуюць, што Валерый Грамыка атрымае ў Барысаве "магчымасць перагрузіць кар'еру". Ён мусіць узмацніць паўабарону каманды, у якой адчуваецца адсутнасць Станіслава Драгуна, які атрымаў сур'ёзную траўму і перанёс аперацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі