Паўночная Ірландыя — Беларусь — 2:1 (фота, відэа)

Паўночная Ірландыя — Беларусь — 2:1 (фота, відэа)

Зборная Беларусі па футболе ў Белфасце ў другім матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2020 года прайграла Паўночнай Ірландыі — 1:2. Пасля паражэння ў стартавым паядынку адбору ад Галандыі (0:4 у гасцях), беларусы хацелі рэабілітавацца. У Паўночнай Ірландыі на рахунку была хатняя перамога над Эстоніяй (2:0).

Перавага гаспадароў поля была невялікай. У першым тайме быў мінімум галявых момантаў і пры гэтым каманды забілі два галы. Спачатку на 30-й хвіліне пасля розыгрышу кутняга памылілася наша абарона і гол забіў Эванс. Беларуская зборная адказала нечакана хутка. На 33-й Ігар Стасевіч ударыў у бок брамы, рыкашэт ад абаронцы і мяч над брамнікам залятае ў сетку!

У другім тайме зборная Паўночнай Ірландыі была больш актыўная наперадзе. Але і ў беларусаў былі моманты. Усё мог вырашыць адзін гол і яго забілі гаспадары поля на 87-й хвіліне... Зборная Беларусі выступала ў наступным складзе: Клімовіч, Валадзько, Мартыновіч (капітан), Сівакоў, Шытаў (Палякоў, 73), Драгун, Глеб (Пуціла, 66), Маеўскі, Стасевіч, Лапцеў, Савіцкі (Няхайчык, 85).

У іншым матчы нашай групы зборная Галандыі, прайграючы дома немцам 0:2, здолела зраўняць лік — 2:2. Але Германія на апошняй хвіліне вырвала перамогу — 3:2! У Паўночнай Ірландыі 6 ачкоў,  у Галандыі і Германіі — па 3 ачкі (у немцаў матч у запасе), у Беларусі і Эстоніі ачкоў няма. 8 чэрвеня зборная Беларусі на "Барысаў-Арэне" прымае Германію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі