Паўночная Карэя аб'явіла сябе ядзернай дзяржавай

З пачатку года Паўночная Карэя правяла ўжо 17 пускаў ракет​ / AFP
З пачатку года Паўночная Карэя правяла ўжо 17 пускаў ракет​ / AFP

Паўночная Карэя аб'явіла сябе ядзернай дзяржавай. Гэты статус замацаваны ў адпаведным дэкрэце, паведамляе агенцтва "Ренхап". У выпадку нападу праціўніка Пхеньян будзе гатовы нанесці зваротны ядзерны ўдар. Удар будзе нанесены "аўтаматычна і неадкладна", калі сістэма кіравання дзяржаўнымі ядзернымі сіламі КНДР апынецца "пад пагрозай". Мэтай у гэтым выпадку стане "крыніца правакацыі і камандны пункт" праціўніка.

Таксама ядзерны ўдар магчымы ў выпадку нападу на кіраўніка дзяржавы Кім Чэн Ына. У дакуменце падкрэсліваецца, што ядзерная зброя "выкарыстоўваецца як крайняя мера супраць знешняй агрэсіі", і Паўночная Карэя не будзе ўжываць яе першай. Акрамя таго, КНДР абавязваецца не размяшчаць ядзерную зброю на тэрыторыі іншых краін і нікому не будзе перадаваць ядзерныя тэхналогіі, аб'екты або матэрыялы.

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын падкрэсліў, што яго краіна ніколі не адмовіцца ад ядзернай зброі. Па яго словах, ЗША хочуць зрынуць яго рэжым і прымусіць Пхэньян адмовіцца ад права на самаабарону. Але КНДР, па словах Кім Чэн Ына, не здасца ніколі — нават пасля "сто гадоў" санкцый. Адзначым, што з пачатку 2022-га года Паўночная Карэя правяла ўжо 17 пускаў ракет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі