Паўсюль агентура, альбо Што звязвае Лявончыка з рэжымам Лукашэнкі — эфір
Аляксей Лявончык / Еўрарадыё
У канцы 2023 года сузаснавальнік фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык трапіў у чарговы скандал. Калі раней яго (разам з Андрэем Стрыжакам) абвінавачвалі ў раскраданні ці нямэтавым выкарыстанні сабраных беларусамі грошай на дабрачынную дапамогу, то цяпер гаворка ідзе фактычна пра агентурную працу на лукашэнкаўскі рэжым. А ўсё таму, што, як выявілі зацятыя прыхільнікі Лявончыка, яго цесць працуе на высокай пасадзе ў лукашэнкаўскай адміністрацыі.
Якія адносіны са сваім цесцем мае сёння Аляксей Лявончык і з іншымі “органамі” праз яго? Ці было стварэнне фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL аперацыяй спецслужбаў? Як на збор і атрыманне дапамогі ўплывае гэты скандал? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік фондаў дабрачыннай дапамогі BYHELP i BYSOL Аляксей Лявончык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.